Кітаянка стварае неверагодныя ўпрыгажэнні.
Янь Хун, якая нарадзілася ў горадзе Чэнду кітайскай правінцыі Сычуань, вельмі ўразіла замежных інтэрнэт-карыстальнікаў сваімі ўпрыгажэннямі «хэнд мэйд», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Раней Янь Хун была медыкам. У 2015 годзе яна звольнілася з бальніцы і занялася рамесніцтвам. Кітаянка нават спецыяльна адправілася ў горад Чунцын, каб вывучыць традыцыйную тэхніку філіграннай інкрустацыі. Матэрыялам для вырабаў Янь Хун служаць самыя звычайныя рэчы, у тым ліку алюмініевыя бляшанкі.
У 2019 годзе Янь Хун пачала прасоўваць свае працы на замежных відэаплатформах, што прыцягнула ўвагу мноства замежных інтэрнэт-карыстальнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya