Выпусцілі каля возера Паянху.
40 вадзяных аленяў, якіх развялі ў штучных умовах, выпусцілі ў дзікую прыроду супрацоўнікі ўпраўлення лясной гаспадаркі правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэты від знаходзіцца ў Кітаі пад дзяржаўнай аховай другой катэгорыі. Як паведамілі ва ўпраўленні, супрацоўнікі ўзважылі дзесяць жывёл і ўсталявалі на іх спадарожнікавыя трэкеры перад іх выпускам на волю каля Паянху, найбуйнейшага па плошчы прэснаводнага возера ў Кітаі.
Вадзяныя алені, якія ўмеюць плаваць, рэдка сустракаюцца ў басейне гэтага вадасховішча, таму было вырашана павялічыць колькасць яго папуляцыі, заявілі ва ўпраўленні. У апошнія гады каля возера Паянху назіралася паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя, што стварыла больш спрыяльныя ўмовы для пражывання дзікіх жывёл.
Прэв’ю: wildfauna.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya