У Беларусі трэба вельмі актыўна пачынаць новы навучальны год. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, паведамляе БЕЛТА [3].
«У любыя часы трэба вучыцца. Калі ў нас атрымаецца скамечаным і пачатак навучальнага года, гэта зусім дрэнна. Вы памятаеце, як мы сканчалі навучальны год у сувязі з каранавірусам і той насцярожанасцю, якая была ў грамадстве, асабліва ў бацькоў. Празмерная насцярожанасць, як мы зараз разумеем», - сказаў Прэзідэнт.
«Нам трэба вельмі актыўна пачынаць навучальны год, чаго б ні каштавала», — падкрэсліў ён.
Лукашэнка патрабуе абараніць настаўнікаў у школах ад усялякіх нападак
«Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападак. Мы гэта ўжо пачалі рабіць, прытым робім вельмі актыўна і вельмі жорстка перарываем ўсякія наезды, накаты на настаўнікаў, лекараў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Калі хтосьці перакінуўся ў іншы лагер, нам таксама трэба з імі разбірацца», — падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. «І тыя, хто хочуць ісці гэтым прынцыпам, калі ласка: ідзіце выкладаць, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба казаць прама, адкрыта і сумленна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-trebuet-zaschitit-uchitelej-v-shkolah-ot-vsjakih-napadok-403901-2020/
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya