Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы Аляксандр Карпіцкі сустрэўся з кіраўнікамі адміністрацыйна-гаспадарчых службаў сваёй установы.
Парламентарый падзякаваў работнікам дапаможных службаў бальніцы за згуртаванасць і прадукцыйную дзейнасць нягледзячы на складанасці, з якімі ім даводзіцца сутыкацца на працягу ўсяго года: ад пандэміі да сітуацыі, якая склалася ў краіне па выніках выбарчай кампаніі.
На сустрэчы абмяркоўваліся далейшыя планы па рэканструкцыі ўстановы, завяршэнні работ па мадэрнізацыі кансультацыйнай паліклінікі з увядзеннем электроннай чаргі і тэлемедыцынскага кансультавання.
Кіраўнікі падраздзяленняў запэўнілі парламентарыя, што цяперашняя сітуацыя не адаб'ецца на дзейнасці адміністрацыйна-гаспадарчых падраздзяленняў, дзе ўсе гатовыя і далей добрасумленна працаваць і завяршыць усе праекты, запланаваныя на бягучы год.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki