У райцэнтры і населеных пунктах раёна Аршанская спецаўтабаза праводзіць запланаваныя работы па рамонце дарожнага пакрыцця вуліц, паведамляе «Аршанская газета» [3].
Адрамантавана грунтавое пакрыццё вуліцы Працоўнай, 4-га завулка Івана Мічурына ў Оршы, вуліц Сонечнай і Маладзёжнай у вёсцы Дачная Забалацкага сельсавета. У Высокім праведзены грэйдзіраванне грунтавых дарог і ямачны рамонт на дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. У Барані адрамантаваны грунтавыя дарогі з частковым даданнем новага матэрыялу па вуліцах Германа Цітова і Алега Кашавога.
Работы па рамонце вуліц у Андрэеўшчыне запланаваны сёлета на верасень.
Дарожнікі падсыпалі друзам 3-і завулак Усходні і вядуць рамонт грунтавой дарогі па вуліцы Міхаіла Калініна. Таксама ўладкоўваюцца тратуары па вуліцы Паштовай у аграгарадку Бабінічы.
Змяняе выгляд і Прыдняпроўскі парк у раёне льнокамбіната, дзе камунальнікі ўжо адрамантавалі лесвіцу на цэнтральным уваходзе і праклалі першую палову пешаходных дарожак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] http://www.orshanka.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/orsha