Працуюць у Паднябеснай.
У першай палове гэтага года ў Кітаі былі пабудаваныя 257 тысяч новых базавых станцый 5G. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Агульная колькасць гэтых базавых станцый у краіне перавысіла 410 тысяч. Аб’ём паставак мабільных тэлефонаў з падтрымкай 5G дасягнуў 86,2 млн. адзінак. Пры гэтым да канца чэрвеня да сеткі увогуле былі падлучаныя 66 млн. тэрмінальных прылад, паведаміў прадстаўнік міністэрства Вэнь Ку.
У першым паўгоддзі дабаўленая вартасць сферы перадачы інфармацыі, праграмнага забеспячэння і паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій вырасла на 14,5 працэнта ў гадавым вылічэнні, што на 1,3 працэнтнага пункта вышэй адпаведнага паказчыка за першы квартал гэтага года.
Прэв’ю: ixbt.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya