Беспілотная рысапасадачная машына працуе на палетках у вёсцы Хэнхэ, што ў правінцыі Чжэцзян, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У ёй выкарыстаная сістэма навігацыі «Бэйдоў». З дапамогай сістэмы пазіцыянавання «Бэйдоў» і тэхналогіі інтэрнэту рэчаў аператар можа вызначыць месца і наладзіць параметры ў тэрмінале на машыне. Сістэма можа сама спланаваць найлепшы маршрут, выканаць работу па перасаджванні расады, пазбягаць перашкоды. Акрамя таго, з дапамогай інтэлектуальнай сістэмы аналізу дадзеных і лакалізацыі, беспілотнік можа дакладна пракантраляваць адлегласць паміж пасадкамі.
Для кіравання традыцыйнай рысапасадачнай машынай неабходна было два чалавекі, а цяпер гэтую працу можа выконваць і адзін рабочы. Новая машына эканоміць час, працоўную сілу і ўгнаенні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya