Водная феерыя, якая радавала жыхароў і гасцей сталіцы, бяре зімовы тайм-аўт — у апошнія дні верасня гарадскія фантаны завяршаюць сваю работу.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна» фантаны ў сталіцы будуць адключаць паэтапна 28 і 29 верасня. Выключэннем стане толькі новы фантан у раёне парка імя Янкі Купалы. Ён будзе дзейнічаць да 30 верасня. Але а палове дзявятай вечара ўсе ахвотныя змогуць паназіраць за апошнім у бягучым сезоне святломузычным шоу. Пасля гэтага «гейзер» адключаць да вясны.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fantany