У Гродзенскім раёне ратавальнікі дапамаглі ласю выбрацца з рэзервуара з вадой, гаворыцца [1] на сайце МНС.
Сёння каля 8.00 відавочца паведаміў аб няштатнай сітуацыі на тэрыторыі будаўнічага кар’ера ў вёсцы Брузгі. У рэзервуар для прамывання пяску глыбінёй каля 4 м трапіў лось, самастойна выбрацца жывёла не магла.
З падручных матэрыялаў, прадстаўленых работнікамі «Гроднажылбуда», ратавальнікі збудавалі трап і апусцілі яго ў ваду. Накінуўшы на лася пятлю з выратавальнай вяроўкі, работнікі МНС дапамаглі яму выбрацца.
Крыху адпачнуўшы, лось накіраваўся ў лес.
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/322944/?_ga=2.115041991.1547303597.1600339990-959769959.1586760146
[2] https://zviazda.by/be/tags/los
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga