У правінцыі Хэбэй праводзіцца рэстаўрацыя заставы.
На тэрыторыі паўночнакітайскай правінцыі Хэбэй праводзіцца рэстаўрацыя заставы Шаньхайгуань, якой пазначана самая ўсходняя ўскраіна Вялікай кітайскай сцяны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дакладней пад рэстаўрацыяй апынулася ўсходняя частка заставы на ўчастку брамы Чжэньдунмэнь. Рамонтны праект закліканы аднавіць канструкцыўную цэласнасць старажытнага абароннага аб’екта і павінен скончыцца да канца верасня, паведамілі ва ўпраўленні культуры і турызму раёна Шаньхайгуань горада Цыньхуандаа, дзе размешчана аднайменная застава.
Застава Шаньхайгуань называлася «першым перавалам пад нябёсамі» з прычыны яе важнага стратэгічнага значэння ў старажытныя часы. Яна была пабудавана на беразе Бохайскага заліва ў эпоху праўлення дынастыі Мін (1368-1644 гг.) і з’яўлялася фартыфікацыйнай крэпасцю для абароны ад уварвання паўночных плямёнаў. Вялікая сцяна, якая пачынаецца ад гэтай заставы, працягваецца на захад на 6000 кіламетраў — да заставы Цзяюйгуан, размешчанай у цяперашняй правінцыі Ганьсу на паўночным захадзе Кітая.
Як паведаміў Лю Жуй, чыноўнік па абароне помнікаў культуры з ўпраўленні культуры і турызму раёна Шаньхайгуань горада Цыньхуандаа, згодна з праектам работнікі адрамантуюць пашкоджаныя фрагменты сцяны, якія былі выяўлены з дапамогай радара, і правядуць умацаванне старажытнай канструкцыі. «Нам варта спалучаць штодзённы маніторынг з інспекцыйнай праверкай на працягу ўсяго працэсу абароны Вялікай сцены, каб своечасова ліквідаваць небяспечныя фактары», — адзначыў Лю Жуй.
Вялікая кітайская сцяна, якая з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, складаецца з многіх узаемазвязаных фрагментаў. Узрост некаторых з іх перавышае 2000 гадоў.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya