Ігумення Гаўрыіла (Глухава), ігумення Раства-Багародзіцкага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Гродне, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіў або закрануў яе выступ на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасня, піша church.by [1].
Словы прабачэнні ігумення Гаўрыіла выказала, размаўляючы з вернікамі, якія наведалі прастольнае свята манастыра.
Ігумення гродзенскай мясціны патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс Радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові.
Спасылкі
[1] http://church.by/news/igumenija-gavriila-izvinilas-pered-vsemi-kogo-zadelo-ee-vystuplenie-na-zhenskom-forume-za-belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/matushka-gauryila