На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Ствараем праект разам!
Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2], прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928), уключае шмат цікавага і пазнавальнага.
Гэта фотаздымкі пісьменнікаў, іх родных і сяброў, рукапісы і лісты, фота асабістых рэчаў маладнякоўцаў, поўныя тэксты іх прыжыццёвых твораў. Важным матэрыялам, які робіць праект “жывым” і актуальным, з’яўляюцца артыкулы сучасных даследчыкаў [3]. З дазволу аўтараў мы размяшчаем алічбаваныя копіі публікацый, якія даступны чытачам у поўным аб’ёме.
Зараз у рамках праекта ідзе праца над стварэннем віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Андрэя Александровіча (1906–1963) – паэта, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, літаратурнага крытыка, аднаго з заснавальнікаў “Маладняка”. З нагоды гэтай даты, якая будзе святкавацца ў студзені 2021 г., нас асабліва цікавяць публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка.
Запрашаем навукоўцаў, даследчыкаў, студэнтаў да ўдзелу ў праекце! Дасылайце вашы апублікаваныя артыкулы, яны стануць важнай часткай нашай сумеснай работы ў гонар пісьменнікаў-маладнякоўцаў, будуць карыснымі для даследчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры!
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19 [4], 293 27 43 [5].
Email: oniki@nlb.by [6]
Крыніца: https://www.nlb.by [7]
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%2Fbitrix%2Fadmin%2Fiblock_list_admin.php%3FIBLOCK_ID%3D66%26type%3Dprojects_by%26lang%3Dby%26find_section_section%3D4604
[3] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/348190/
[4] tel:375172932719
[5] tel:375172932743
[6] mailto:oniki@nlb.by
[7] https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/stvaraem-praekt-razam/?fbclid=IwAR1vtRdpHTbP-8iQF5PjCyUxcQLZ99l__THkNowomJq1Uotg-LoVvjLOrkY