Падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сустаршыня Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў імя А.А.Грамыкі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Рахманаў расказаў, якім чынам саюзнае мерапрыемства можа дапамагчы ў вырашэнні праблем у беларускім грамадстве:
— Выклікі ёсць і яны былі заўсёды, таму не трэба здзіўляцца таму, што адбываецца. Гэта заканамерныя з’явы — пазіцыя Беларусі і Расіі далёка не ўсім у свеце падабаецца. Каб гэтаму актыўна супрацьстаяць, неабходна быць моцнымі, у першую чаргу, эканамічна, тэхналагічна, інтэлектуальна. Наша задача — пры любых абставінах узмацняць свае пазіцыі, уцягваць інтэлект ва ўсе сферы дзейнасці, быць максімальна гатовым да рэагавання, апераджальнага рэагавання, неабходна прагназаваць развіццё падзей і дзейнічаць прэвентыўна. Таму мэта Форума і заключаецца ў тым, каб сваю пазіцыю абазначыць і рэалізаваць на практыцы.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau