Падзяка Прэзідэнта Беларусі за плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення аб'яўлена васьмі прадстаўнікам сферы адукацыі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
Узнагароды ўдастоены настаўнік музыкі Гродзенскай гарадской гімназіі Святлана Адамчук, выхавальнік дашкольнай цэнтра развіцця дзіцяці "Сонейка" Слуцка Вікторыя Гяч, настаўнік біялогіі сярэдняй школы №8 Гомеля Марына Капцэвіч, настаўнік геаграфіі сярэдняй школы №19 Гомеля Вадзім Лосеў, настаўнік рускай мовы і літаратуры, дырэктар Маладзечанскай сярэдняй школы №1 імя Янкі Купалы Васіль Маліноўскі, настаўнік пачатковых класаў гімназіі №1 імя К.Каліноўскага горада Свіслач Людміла Пабудзей, настаўнік замежнай мовы сярэдняй школы №3 Оршы Вольга Трухан і настаўнік матэматыкі сярэдняй школы №3 імя В.З.Хоружай горада Віцебска Наталля Шчаглова.
Прэв’ю: brand-mag.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/blagodarnost-prezidenta-objjavlena-vosmi-predstaviteljam-sfery-obrazovanija-409108-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya