Брытанская аналітычная кампанія Z/Yen Group апублікавала 28-ы рэйтынг «Сусветны індэкс фінансавых цэнтраў» (GFCI 28), у якім Шанхай ўпершыню трапіў у тройку лідараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У першую дзясятку міжнародных фінансавых цэнтраў ўвайшлі: Нью-Ёрк, Лондан, Шанхай, Токіа, Сянган, Сінгапур, Пекін, Сан-Францыска, Шэньчжэнь і Цюрых. Такі вынік прадэманстраваў умацоўвыя пазіцыі Шанхая ў якасці міжнароднага фінансавага цэнтра, гэты горад атрымлівае ўсё больш шырокае прызнанне ў сусветных эканамічных і фінансавых колах.
Адметна, што разам з Шанхаем у топ-10 вядучых сусветных фінансавых цэнтраў увайшлі яшчэ тры кітайскія мегаполісы — Сянган (Ганконг, 5-е месца рэйтынга), Пекін (7) і Шэньчжэнь (9).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya