zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Галоўчанка: ў 2021 годзе чакаецца аднаўленчы рост эканомікі і запуск новага інвестцыкла

  • 20.10.2020 17:33

У Беларусі ў 2021 годзе чакаецца аднаўленчы рост эканомікі і запуск новага інвестыцыйнага цыклу. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, перадае [1] БелТА.


«На пасяджэнні Прэзідыума вызначыліся, што 2021 год — гэта год аднаўленчага росту эканомікі, год запуску новага інвестыцыйнага цыклу. Галоўнае — за кошт якіх рэсурсаў і інструментаў эканамічнай палітыкі будзе забяспечвацца дасягненне прагнознага параметра інвестыцый», — адзначыў Раман Галоўчанка.

На думку кіраўніка ўрада, без росту інвестыцый у асноўны капітал эканамічны рост апераджальнымі тэмпамі для Беларусі немагчымы.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што выкананне гэтай задачы павінна грунтавацца на вырашэнні праблем «застарэлай трыяды эканамічнай рызыкі» — гэта няўстойлівае фінансавае становішча, высокі ўзровень закрэдытаванасці і недахоп уласных абаротных сродкаў у арганізацый рэальнага сектара эканомікі.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што асноўным індыкатарам пры дапрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 год было павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Сярод прыярытэтаў ён таксама назваў «стымуляванне дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці эканамічных агентаў, перш за ўсё на аснове дасягненні не колькасных, а якасных паказчыкаў эканамічнага развіцця». «Як я бачу з прадстаўленых матэрыялаў, у асноўным дасягнута разуменне па ключавых пытаннях. Калі застаюцца рознагалоссі, то сёння іх трэба абмеркаваць і канчаткова зняць», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Прэв’ю: БелТА
Тэгі:
  • Раман Галоўчанка [2]
  • эканоміка [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/golovchenko-v-2021-godu-ozhidaetsja-vosstanovitelnyj-rost-ekonomiki-i-zapusk-novogo-investtsikla-411879-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika