Дзе: mediatech.by [2]
Калі: у пракаце да 29 кастрычніка
Колькі каштуе: набыць квіткі [3]
6-ы Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» адбудзецца сёлета з 22 па 29 кастрычніка ў online-фармаце. У новай праграме кінафестывалю 28 фільмаў, сярод якіх стужкі з Паўночнай Еўропы і Балтыі, яскравыя дэбюты беларускіх рэжысёраў, шведскія кароткаметражкі і насычаная індустрыйная платформа з лекцыямі ад скандынаўскіх феміністак на злобу дня.
Кінафестываль быў двойчы перанесены з-за розных абставінаў, але арганізатары вырашылі падтрымаць сваіх гледачоў і ўсё ж правесці «Паўночнае ззянне-2020» у online-фармаце.
28.10
Як літоўская кінаіндустрыя змагаецца з сэксуальным харасментам пасля руху #metoo
Мадэратарка: Воля Чайкоўская | Мова: ангельская, без перакладу | Бясплатна, па папярэдняй рэгістрацыі
Монці і вулічнае свята
Узорныя паводзіны
Калектыў
Джаміла
Дані
Прабачце, мне не шкада
Выпад
Як змясціць вялікую гісторыю ў кароткім метры
29.10
На сувязі (альманах)
Сіла звычкі
Сіла звычкі: культура гвалту ў мастацтве і жыцці (Дыскусія)
Дыска
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» — штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве.
Падрабязней [4]
Дзе: Галерэя Мінск, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 9
Калі: пастаянная экспазіцыя
Колькі каштуе: 35 BYN — чатыры праекты, 28 BYN — тры праекты на выбар, 20 BYN — два праекты на выбар, 9 BYN — адзін праект на выбар
Унікальны VR-праект Траццякоўкі запрашае зазірнуць у майстэрні Казіміра Малевіча і Наталлі Ганчаровай, а пасля — стаць галоўным героем шышкінскай «Раніцы ў сасновым лесе» і «Крыку» Эдварда Мунка.
VR-тэхналогіі пранікаюць у самыя розныя сферы чалавечага жыцця, актыўна выкарыстоўваюцца яны і ў музейнай справе. Траццякоўская галерэя прадстаўляе незвычайны праект, які дазваляе не проста дакрануцца да творчасці Казіміра Малевіча, Наталлі Ганчаровай, Івана Шышкіна і Эдварда Мунка, але і апынуцца ўнутры іх твораў, спасцігнуць творчыя метады вялікіх мастакоў.
Дзякуючы тэхналогіям віртуальнай рэальнасці, гледачы могуць стварыць уласную карціну ў найлепшых традыцыях рускага авангарду, прапанаваць сваю інтэрпрэтацыю «Раніцы ў сасновым лесе» і максімальна глыбока прачуць эстэтыку вядомага нарвежскага экспрэсіяніста.
Даведкі: +375 29 3232310 (A1)
Дзе: Прастора «SUP», г. Мінск, пр-т Машэрава, 11
Калі: 30 кастрычніка, 18:30
Колькі каштуе: уваход вольны / donation
Шызафрэнія — складаная хвароба, якая закранае не толькі тых, хто захварэў, але і ўсю іх сям’ю. Людзям, якія жывуць з шызафрэніяй, і іх блізкім няпроста прыняць хваробу. А гэта — першы крок на шляху да здароўя.
Як сёння жывуць людзі з шызафрэніяй, калі ў сучаснай медыцыны магчымасцяў больш, чым гадоў 20 таму?
Служба рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» і Прастора «SUP» запрашаюць вас на сустрэчу фестывалю «Галасы».
У праграме
Усе сродкі ідуць на развіццё службы рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» і (па-за) псіхіятрычнай платформы «Галасы».
Кантакт для сувязі: 80257687124 Павел Лотвін, кіраўнік Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа»
Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа» — служба рэабілітацыі для людзей з захворваннямі псіхікі, створаная ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў». Служба працуе дзякуючы добраахвотным ахвяраванням.
Больш падрабязна аб працы Мінскага клубнага дома можна даведацца на сайце opensoul.by [5]. [6]
Дзе: НЦСМ на Някрасава, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Калі: па 17 студзеня
Колькі каштуе: 5 BYN
З 15 кастрычніка 2020 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на Някрасава, 3 пачынае работу выстава «Трыццаць тры творы. Выстава набыткаў музейнага збору НЦСМ».
Закупка дзяржавай твораў мастацтва — увасабленне дзяржаўнай культурнай палітыкі, у дадзеным выпадку разлічанай на прапаганду лепшых у выяўленчым мастацтве і найноўшых стылях твораў, дзе раскрыты тэмы падзей гісторыі, сённяшняга дня, пошукаў творчай асобы і яе ўяўлення аб навакольным свеце. Гэта таксама заахвочванне мастакоў, якія спалучаюць актуальны змест і высокі прафесійны ўзровень выканання.
На працягу пяці гадоў, з кастрычніка 2015 года па наш час, НЦСМ набыты шэраг твораў, сярод якіх жывапіс, станковая графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. І гэта не толькі класіка, вы ўбачыце абсалютна розны абстрактны экспрэсіянізм, эксперыментальную скульптуру. Перавагу маюць сродкі выражэння, якія ўкараніліся на беларускай культурнай глебе.
Аддаючы даніну класічнай лініі або яе творчаму развіццю, у 2016 г. Нацыянальным цэнтрам набыты творы скульптуры такіх розных аўтараў, як Генадзь Мурамцаў і Канстанцін Селіханаў. Дарэчы, работа Г. Мурамцава — бюст заснавальніка Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Сярод жывапісцаў вядомыя імены К. Сумаравай, В. Шкаруба, Р. Іванова і інш., калекцыя папоўнілася графічнымі аркушамі П. Татарнікава, Г. Ціханавай-Йарданавай.
2017 — год вылучэння на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва. У экспазіцыі выставы прадстаўлены творы асобных лаўрэатаў — народнага мастака Беларусі У. Тоўсціка, мастака С. Белаокага, дызайнера Э. Шындлер. Дзяржавай для НЦСМ былі закуплены жывапіс Глеба Отчыка і графіка Андрэя Басалыгі.
«Віцебск-100» — выстаўка, якая прагучала ў 2018 на ўсю рэспубліку. З яе, пасля прагляду мастацтвазнаўцаў, мы атрымалі мастацтва Л. Мядзведскага, В. Шылко, М. Ляўковіча. Карціны Я. Каробушкіна, А. Фалея сталі новымі паступленнямі ў фонды.
М. Мірошнікаў, куратар выстаўкі.
Інфармацыя, запіс на экскурсіі: +375 (17) 235-03-32, +375 (17) 399-09-79
Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9
Калі: 31 кастрычніка, 12:00
Колькі каштуе: бясплатна
Падрабязней [7]
Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9/8
Калі: па 27 лістапада
Колькі каштуе: бясплатна
«Месяц фатаграфіі ў Мінску» — штогадовы фестываль, прысвечаны аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфічнага асяроддзя ў сучаснай оптыцы. Фестываль праводзіцца з 2014 года, і штогод у ім бяруць удзел дзясяткі фатографаў, фотагруп, спецыялістаў у галіне фатаграфіі з Беларусі і замежжа.
У гэтым годзе фестываль пройдзе з 29 верасня па 27 лістапада ў фармаце open-air у двары Культурнага цэнтра «Корпус», дзе будуць паказаны 8 праектаў беларускіх і замежных фатографаў.
Тэма фестывалю гэтага года — «выжыванне». Каманда вырашыла прытрымлівацца плана і раскрыць гэтую тэму на прыкладзе праектаў, якія закранаюць шэраг сусветных экалагічных праблем, аднак у кантэксце актуальных падзей праблема набыла новае гучанне. Выжыванне — не толькі выбудоўванне доўгачасовай стратэгіі ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем, але і вынік адказных рашэнняў і намаганняў кожнага чалавека, клопат адзін пра аднаго, падтрымка ў складаныя часы і рух да агульнай мэты для лепшага будучага.
У цэнтральнай экспазіцыі будуць паказаны праекты двух беларускіх аўтараў: «Agua» маладога фатографа Рыты Новікавай і два праекты «Микропластик Everyday» і «Camera Covida» экаактывісткі Таццяны Кавалёвай. У экспазіцыю ўвойдуць праекты і замежных аўтараў: аб празмерным спажыванні (Марыя Лукашэвіч), пра будучыню каралавых рыфаў (Аліса Урублеўская), аб наступствах глабалізацыі (Лена Дабравольская, Тэа Орманд-Скіпінг), пра ролю фатаграфіі ў фарміраванні калектыўнай памяці (Аліна Марыя Фрыске).
Таксама ў рамках фэсту «Корпус» пакажа спецпраект «Жыў-быў батанічны сад», створаны ў выніку рэзідэнцыі Франсуазы Жуж’е ў Мінску ў 2020 годзе.
Куратар асноўнай экспазіцыі гэтага года — магістр мастацтваў Вера Фядотава.
Падрабязней [8]
Дзе: Музей ката, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 23
Калі: па 30 лістапада, аўт-ндз — 11:00-20:00
Колькі каштуе: 8 BYN — для дзяцей і студэнтаў; 10 BYN — для дарослых
Гэтай восенню Музей Ката падорыць наведвальнікам ўтульную і цёплую атмасферу. Наведвальнікаў чакаюць займальныя зносіны з прыязнымі катамі і кошкамі, творы мастацтва, і шмат іншых забаў на кашачую тэматыку. Котакафэ, размешчанае ў музеі, падае кожнаму наведвальніку гарачыя напоі і прысмакі ў падарунак.
Коцікі, якія жывуць у Музеі Ката, у мінулым бяздомныя. Пасля ператрымкі і ветэрынарнага агляду яны трапляюць у музей, а затым уладкоўваюцца ў добрыя рукі.
Усе пацярпелыя, каму неабходная псіхалагічная падтрымка, могуць наведаць музей бясплатна.
Тэлефон для даведак: (+375 29) 642-31-83.
Вэб-сайт: catmuseum.by [9]
Дзе: Камп’ютарная Акадэмія «Крок», г. Мінск, вул. К.Маркса, 32
Калі: 28 кастрычніка, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя [10]
Вырашылі, што час ў IT, імкнецеся да прыгажосці і крэатыву, вызначаецеся з чаго пачынаць? 28 кастрычніка ўвечары «PRO_ДИЗАЙН»! Знакамітае навучанне ад Акадэміі КРОК па падрыхтоўцы дызайнераў з самым высокім працэнтам працаўладкавання.
Марыце працаваць:
Пра што даведаецеся:
Хто будзе выступаць?
Дзе: Корпус, г. Мінск, пр-т Машэрава, 9/8
Калі: кожную сераду, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Разам з куратарам #kinokorpus Марыяй Траўберг будуць працягваць тварыць, што хочуць. Са скрынкі з назвамі самых дзіўных, страшных, кранальных, смешных, нудных ці зачароўваючых фільмаў арганізатары дастаюць усляпую запаветную паперку і паказваюць тое, што загадаў лёс.
Дзе: Дудуткі, в. Пціч
Калі: кожную суботу
Колькі каштуе: каля 20 BYN
Праект «Легендарныя эпохі» прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі»
Кастрычнік-лістапад:
Падрабязнасці і квіткі: +375 29 602-52-50
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://mediatech.by.
[3] https://online.northernlightsff.com/ru/
[4] https://www.northernlightsff.com/schedule
[5] http://opensoul.by
[6] https://zviazda.by/be/.
[7] https://vegan.by/fest
[8] http://mfm.by/
[9] http://catmuseum.by/
[10] https://itstep.by/news/vecher-pro_dizajn/
[11] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic
[12] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[13] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy