Лідару амерыканскай секс-секты NXIVM («Нэксіям») Кіта Раньеры прысудзілі 120 гадоў турэмнага зняволення.
Адпаведнае рашэнне вынес суд у нью-ёркскім Брукліне, перадае газета [1] The New York Times.
Устаноўлена, што Раньер стварыў сабе гарэм з жанчын, якіх схілялі да сэксуальнага рабства, ганьбілі, прымушалі сядзець на жорсткіх дыетах на мяжы галадання і выцягвалі з іх грошы.
У ходзе судовага працэсу былі заслуханы 15 ахвяр «Нэксіяму». Пры гэтым 50 чалавек выступалі за вызваленне лідара культу, спасылаючыся на тое, што ён і яго арганізацыя нібыта палепшылі ім жыццё. Суд таксама запатрабаваў з Раньера штраф у памеры 1,75 мільёна даляраў.
«Нэксіям» быў заснаваны ў канцы 90-х гадоў як арганізацыя, якая праводзіць асобасныя трэнінгі для бізнесменаў. Для таго, каб патрапіць на заняткі, трэба было падаць свае аголеныя фота і іншыя кампраметуючыя матэрыялы, каб гарантаваць маўчанне ўдзельнікаў па заканчэнні праграмы.
Спасылкі
[1] https://www.nytimes.com/2020/10/27/nyregion/nxivm-cult-keith-raniere-sentenced.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/sekta
[3] https://zviazda.by/be/tags/seks
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/prysud