Супрацоўнікамі ДАІ прадухілены незаконны вываз лому чорнага металу на суму ў 11,5 тысячы рублёў.
Уначы супрацоўнікамі АДАІ Дубровенскага РАУС на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ каля вёскі Засценкі былі затрыманы аўтамашыны «Рэно-Магнум» і «Сканія». За рулём велікагрузаў знаходзіліся жыхары Брэсцкай вобласці. 36-гадовы і 49-гадовыя мужчыны без суправаджальных дакументаў перавозілі 38 тон лому чорнага металу на суму ў 11,5 тысячы рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамашыны і груз затрыманы. Праводзіцца праверка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/metalalom