Увечары 28 кастрычніка ў Гомелі абласны наркакантроль затрымаў аптовага курьера інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў. Спецаперацыя праходзіла пры падтрымцы калег з Магілёва і Віцебска, паведаміла [1] афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Пры сабе ў 19-гадовага непрацуючага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна аператыўнікі знайшлі вялікі скрутак з закладкамі (каля 300 шт). Эксперты вызначылі: усярэдзіне пакуначкаў — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP агульнай масай 286 гр.
Со слоў затрыманага, ён планаваў размясціць тавар на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У наступным з дапамогай службовага сабакі праваахоўнікі знайшлі яшчэ 80 закладак.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням маладога чалавека і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-gomele-zaderzhali-optovogo-narkokurjera-413412-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkakurer
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel