Уладзімір ЦАНУНІН
У час чарговай перабранкі
(А хтосьці знае ў сварках смак)
Жанчына, стоячы на ганку,
Крычала злосна мужу так:
«Няўмека ты і гад упёрты!
Хай цябе качка задзяўбе!
Ды лепей выйшла б я за чорта,
Чым так няўдала — за цябе!»
Мужчына злосна з-за парога
Ёй адказаў упершыню:
«Не атрымалася б нічога,
Бо не выходзяць за радню»
— Чаму сягодня на мяне
Гырчыць сабака твой варожа?
Здаецца, зараз праглыне…
Не пакарміў яго ты, можа?
— Лепш адыдзіся за паркан,
Не сунься і да хаты блізка,
Бо пазірае так Палкан
На тых, хто еў з ягонай міскі!
г. Вілейка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anekdoty