V Сусветны інтэлектуальны кангрэс (WIC) адбудзецца ў маі 2021 года ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь (Паўночны Кітай). Аб гэтым паведаміў муніцыпальны ўрад, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Сусветны інтэлектуальны кангрэс з’яўляецца нацыянальнай выставай на высокім узроўні, прысвечанай сектару штучнага інтэлекту. За мінулыя чатыры гады ў мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 10 тысяч навукоўцаў, прадпрымальнікаў, педагогаў і фінансістаў краіны і замежжа з мэтай абмеркавання тэндэнцый і развіцця інтэлектуальных тэхналогій.
ІV Сусветны інтэлектуальны кангрэс адбыўся ў Цяньцзіні ў чэрвені гэтага года ў анлайн-фармаце. У ходзе яго былі заключаны пагадненні па 148 праектах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya