Выстава твораў французскага мастака беларускага паходжання адбылася ў суботу ў Цэнтры міжнародных культурных абменаў у рамках «Пояса і шляхі» у горадзе Ланфан, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведаміла Цэнтральная акадэмія мастацтваў Кітая, мерапрыемства з’яўляецца найбольш маштабнай выставай твораў Марка Шагала ў Кітаі амаль за паўстагоддзя. На выставе прадстаўлены 155 палотнаў, у тым ліку алейны жывапіс, акварэль, гуаш, афорты і іншыя работы, напісаныя на працягу амаль 60 гадоў за перыяд з 1925-га па 1981-шы.
Марк Шагал з’яўляецца адным з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду ХХ стагоддзя. Дадзеная выстава сумесна арганізавана Цэнтральнай акадэміяй мастацтваў Кітая, Цэнтрам міжнародных культурных абменаў у рамках «Пояса і шляху» і Галерэяй Сін’і. Яна будзе доўжыцца па 18 студзеня 2021 года.
Прэв’ю: designchat.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya