Паэтычны вечар «Гадзіннік сцякае са стала», прысвечаны іспанскаму генію сюррэалізму Сальвадору Далі, пройдзе 12 лістапада ў 18.30 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамляе БЕЛТА [1].
Сустрэчу правядзе журналістка і паэтка Тамара Вяцкая. Госці пачуюць вершы ў асяроддзі работ знакамітага майстра, будуць піць каву і гутарыць адзін з адным. Для тых, хто хоча не толькі паслухаць, але і прачытаць свае творы, арганізатары просяць звязацца з каардынатарам сустрэчы Тамарай Вяцскай (fb.me/toma.ivanova.33).
Мерапрыемства з’яўляецца часткай выставы «Сальвадор Далі. Тайнопіс». Экспазіцыя ўключае калекцыю з 61 арыгінальнага каляровага графічнага твора Далі з прыватных збораў і галерэй Еўропы і Амерыкі. Сабраны літаграфіі з серый «Кармэн» (8 абраных прац з унікальнага выдання 1968 года), «Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў» (12 работ, 1969-1984), «Далініянскія коні» (18 работ, 1972-1983). Акрамя таго, будзе 20 ілюстрацый да аповесці Пэдра дэ Аларкона «Трохвуголка», якія выкананы ў тэхніцы ксілаграфіі ў 1958 годзе. Вянчае сход трыпціх «Трылогія любові» (1976).
Пабачыць шэдэўры графікі вялікага сюррэаліста можна да 20 снежня.
Прэв’ю: cameralabs.org
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/poezija-i-kartiny-poeticheskij-vecher-v-chest-salvadora-dali-projdet-v-minske-414641-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastactva