У правінцыі Гуйчжоу вяскоўцы вырошчваюць элітныя кветкі.
У вёсцы Цзіньсі пасёлка Сіма, што ў павеце Лунлі правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай) цвітуць элітныя хрызантэмы сорту «Цзіньсы» («Залатыя шаўковыя ніткі»), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Настала гарачая пара для тутэйшых вяскоўцаў, якія прыступілі да збору кветак. Вырошчванне хрызантэм на плошчы каля 9 гектараў, якое пачалося ў 2016 годзе, стала перспектыўным напрамкам вытворчай дзейнасці. Гэта значна палепшыла дабрабыт месцічаў і дапамагло пазбавіцца ад беднасці 166 маламаёным сялянскім сем’ям вёскі Цзіньсі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya