Старшыня Вiлейскага раённага Савета дэпутатаў Алена Чабатар сустрэлася з актывам Даўгiнаўскага сельсавета, дзе прайшло сумеснае абмеркаванне пытанняў далейшага сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна, добраўпарадкавання i ўладкавання населеных пунктаў. Менавiта ў аграгарадку Даўгiнава ў наступным годзе адбудзецца раённае свята работнiкаў сяла «Дажынкi».
— Сёлета «Дажынкi» праходзiлi ў аграгарадку Лыцавiчы Iжскага сельсавета, падчас якiх старшыня сельгаспрадпрыемства «Чурлёны», што размешчана на тэрыторыi гэтага сельсавета, перадаў эстафету правядзення фестывалю дырэктару ААТ «Даўгiнава», — гаворыць Алена Аляксандраўна.
Акрамя таго, старшыня сельвыканкама пацiкавiлася ў жыхароў, што б яны хацелi добраўпарадкаваць у першую чаргу i якая дапамога iм патрэбна. Высветлiлася, што неабходны ямачны рамонт вулiцы Пралетарскай i асфальтаванне пляцоўкi, дзе некалi стаяў магазiн, для арганiзацыi выязнога гандлю. Алена Аляксандраўна паабяцала, што просьба будзе адрасавана дарожным службам. Падымалi грамадзяне i пытанне ачысткi пажарных вадаёмаў. Алена Чабатар запэўнiла, што сельвыканкам сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сiтуацыях вырашыць гэтую праблему.
Жыхары таксама прасiлi, каб у аграгарадку ўстанавiлi дадатковыя кантэйнеры для цвёрдых бытавых адходаў. Алена Аляксандраўна паведамiла iм, што Вiлейская ЖКГ закупляе партыю кантэйнераў i частку iх уладкуе ў Даўгiнаве.
У канцы сустрэчы адбылася своеасаблiвая дыялогавая пляцоўка, дзе кожны ўдзельнiк змог выказаць свае прапановы па ўнясеннi змяненняў у Асноўны закон краiны. У сваю чаргу Алена Чабатар агучыла перад прысутнымi прапановы жыхароў Вiлейкi, якiя ўжо накiраваны ў Палату прадстаўнiкоў для далейшага разгляду.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Прэв’ю: lowis.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyhary
[4] https://zviazda.by/be/tags/pytanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyrashenne-prablem
[6] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod
[7] https://zviazda.by/be/tags/dyyalogavyya-plyacouki