Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч абмеркаваў з першым намеснікам міністра замежных справаў Узбекістана Фарходам Арзіевым развіццё адносін паміж дзвюма краінамі і актывізацыю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, паведамляе БЕЛТА [1].
Бакі падтрымалі неабходнасць актуалізацыі дарожнай карты па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, зацверджанай кіраўнікамі ўрадаў у лістападзе 2018 года, для напаўнення яе новымі праектамі і ініцыятывамі.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі 8-га пасяджэння Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве ў Ташкенце ў бягучым годзе, а таксама кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Узбекістана.
«Пасол праінфармаваў аб актуальных пытаннях гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў бягучым годзе і рэалізуемых бакамі сумесных праектах. Акцэнтаваў увагу на неабходнасці садзейнічання развіццю адносна новага кірунку супрацоўніцтва - ўзаемадзеяння рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, праінфармаваў аб праведзеных у гэтым кантэксце мерапрыемствах», - распавялі ў пасольстве.
Прадстаўнік узбекскага знешнепалітычнага ведамства ў сваю чаргу адзначыў дынамічнае развіццё беларуска-узбекскага супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама узаемную падтрымку бакоў у міжнародных арганізацыях. Дыпламат падкрэсліў важнасць эфектыўнай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей на вышэйшым і высокім узроўні для дасягнення значных вынікаў двухбаковага супрацоўніцтва.
Аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Узбекістанам за студзень - верасень склаў $ 168,2 млн, трохі недацягнуўшы да леташніх паказчыкаў. Пры гэтым Беларусь экспартавала тавараў на $ 137,6 млн (102,7%). Сальда знешняга гандлю склалася для краіны дадатнае - $ 107 млн.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/belarus-i-uzbekistan-gotovjat-zasedanie-mezhpravkomissii-po-dvustoronnemu-sotrudnichestvu-416277-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan