Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр атрымае 35 350 долараў для закупкі апарата ультрагукавога даследвання (УГД), паведамляецца на сайце пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь. Падпісанне грант-кантракта адбылося ў рамках рэалізацыі праграмы ўрада Японіі «Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека».
Закупка абсталявання дапаможа палепшыць якасць медыцынскага абслугоўвання пацыентаў і своечасова выяўляць рак шчытападобнай залозы, у тым ліку ў дзяцей.
Яшчэ адзін грант у памеры болей чым 72,5 тысячы долараў будзе перададзены Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Усяго ў рамках праграмы «Карані травы» рэалізавана больш чым 50 праектаў на агульную суму каля 4,2 мільёна долараў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю з сайта пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva-yaponii-u-respublicy-belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/karani-travy