Следчыя шукаюць абставіны гібелі траіх жыхароў Ліды, паведаміла [1] БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Марыя Трушынская.
Раніцай 25 лістапада ў міліцыю паступіла [2] паведамленне аб гібелі двух чалавек. На месца выехала следча-аператыўная група. Высветлілася, што ўвечары 24 лістапада кампанія з чатырох чалавек распівалі спіртное. Калі алкаголь скончыўся, гаспадар прынёс з гаража 4,5 л шкламыйнай вадкасці. Яны ўсе выпілі і ляглі спаць. Раніцай сужыцелька гаспадара выявіла цела мужчыны і яго маці без прыкмет жыцця. Сама жанчына і госць дома былі шпіталізаваны, пазней 51-гадовы мужчына памёр.
Следчыя агледзелі месца здарэння. Апытаныя сужыцелька гаспадара, госць, а таксама суседзі. Прызначаныя неабходныя даследаванні. Меркаванай прычынай смерці стала атручванне.
Прэв’ю: СК
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-lide-posle-upotreblenija-stekloomyvatelja-umer-esche-odin-muzhchina-417382-2020/
[2] https://zviazda.by/be/news/20201125/1606292803-u-lidze-kampaniya-pila-alkagol-i-shklamyynuyu-vadkasc-dva-chalaveki-pamerli
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/lida