Праграма развіцця ААН рэалізуе бясплатны адукацыйны праект для падтрымкі беларускага бізнесу ў час COVID-19, паведамілі [1] БЕЛТА ў прадстаўніцтве ПРААН у Беларусі.
«Як і ва ўсім свеце, бізнес-супольнасць у Беларусі сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі, якія выклікала пандэмія каранавіруса. Многія прадпрымальнікі не былі гатовы ў кароткія тэрміны самастойна падхапіць новыя тэндэнцыі, адаптавацца і прымяніць эфектыўныя бізнес-стратэгіі ва ўмовах, калі ўсё хутка змяняецца, таму для дапамогі бізнесу ў барацьбе з крызісам ПРААН запускае бясплатны адукацыйны праект «Бізнес-19», — расказалі ў прадстаўніцтве ПРААН.
Праграма арыентавана на навучанне прадпрымальнікаў практычным навыкам вядзення бізнесу ва ўмовах пандэміі. Пры стварэнні праекта ўлічваліся актуальныя трэнды і вопыт рэальных кампаній, якія паспяхова адаптаваліся да работы ў час COVID-19.
«Удзельнікі праграмы атрымаюць эфектыўныя інструменты, якія дапамогуць бізнесу справіцца з крызіснымі сітуацыямі. Прадпрымальнікі, якія прааналізуюць атрыманую інфармацыю, змогуць распрацаваць уласны комплекс мер па адаптацыі іх бізнес-сферы да ўмоў пандэміі, — адзначыў каардынатар праектаў ПРААН Кірыл Сцежкін. — Атрыманыя веды таксама дапамогуць аднавіцца пасля страт і зрабіць бізнес больш устойлівым да любых крызісных абставін у будучым».
Адукацыйная праграма будзе складацца з двух блокаў. Першая частка ўключае серыю з 10 анлайн-лекцый ад бізнес-экспертаў, прафесійных трэнераў і ўладальнікаў уласных кампаній. Другі блок грунтуецца на паглыбленым курсе навучання, дзе можна будзе атрымаць ментарскую і кансультацыйную падтрымку ад выкладчыкаў і аўтараў праграмы. Першае мерапрыемства праекта пройдзе 27 лістапада. Занятак будзе прысвечаны трэндам і стратэгічнаму планаванню ва ўмовах каранакрызісу.
Прэв’ю: business-magazine.online
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/praan-zapuskae-adukatsyjny-praekt-pa-padtrymtsy-belaruskaga-biznesu-u-chas-covid-19-94080-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/aan
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva