Кітайскія навукоўцы знайшлі незвычайных істот.
Даследчыкі знайшлі выкапнёвыя астанкі раней невядомай навуцы групы марскіх жывёл, якая валодала пяццю вачыма. Пра гэта паведамілі ў Нанкінскім інстытуце геалогіі і палеанталогіі Акадэміі навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Адкрыццё зрабілі кітайскія палеантолагі ў Чэнцзянскай біёце ў правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая — мястэчку, якое лічыцца «скарбніцай» для даследавання скамянелых астанкаў жывёл ранняга кембрыйскага перыяду, які пачаўся 570 млн гадоў назад і доўжыўся каля 60 млн гадоў. Аб гэтым адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным у прэстыжным часопісе Nature.
Знаходка, якую навукоўцы назвалі Kylinxia, жыла ў моры 520 млн гадоў таму. Па сцвярджэнні экспертаў, яна спалучае ў сабе марфалагічныя характарыстыкі многіх жывёл. Цела Kylinxia, як і ў прадстаўнікоў сучасных ракападобных, сэгмэнтаванае і пакрыта жорсткім карапаксам. На галаве — пяць вачэй, дзякуючы чаму яна нагадвае апабінію (Opabinia) — прадстаўніка іншага роду марскіх жывёл кембрыйскага перыяду. Пры гэтым Kylinxia, як яе іншы «сучаснік» анамалакарыс (Anomalocaris), валодае кароткімі і тоўстымі пярэднімі канечнасцямі.
Kylinxia, на думку даследчыкаў, належыць да груп жывёл, якія з’яўляліся пераходнымі на шляху да прымітыўных членістаногіх.
Яна з’яўляецца звяном эвалюцыі жывёл, і дазволіць даследчыкам глыбей вывучыць эвалюцыйны працэс у далёкія часы, заўважыў старшы навуковы супрацоўнік інстытута Чжу Мааянь.
Прэв’ю: scitechdaily.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya