Пра гэта паведамляе [1] УУС Мінаблвыканкама.
Супрацоўнікі міліцыі неадкладна выбылі на паведамленне і затрымалі мужчыну. Ён быў моцна п'яны, паводзіў сябе неадэкватна.
«Грамадзянін меў рэзкі пах алкаголю, хістаўся з боку ў бок, яго маўленне было парушана - у сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб яго затрыманні. З супрацоўнікамі міліцыі мужчына паводзіў сябе агрэсіўна, аказваў непадпарадкаванне, у сувязі з чым у дачыненні да яго пасля неаднаразовых папярэджанняў была выкарыстаная сіла», - растлумачылі ў аператыўна-дзяжурнай службе Салігорскага РАУС.
Складзеныя пратаколы па арт. 17.3 і 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь - за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/3264
[2] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne