Да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў.
Конкурс будзе праходзіць са снежня 2020 года па чэрвень 2021 года ў некалькі этапаў:
Пераможцы будуць вызначацца ў некалькіх намінацыях: «Агарод на падваконні», «Фотазона», «Сад на балконе», «Пакаёвыя расліны ў інтэр’еры» і «Фларыстычная работа ў інтэр’еры».
Мэта конкурсу — фарміраванне экалагічнай культуры ў навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па інтэр’ернаму фітадызайну, пакаёваму кветкаводству і фларыстыцы.
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу і правілах афармлення конкурсных работ можна знайсці на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства [1].
Вынікі конкурсу будуць падведзены завочна да 1 ліпеня 2021 года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://rcek.by/respublikanskij-distantsionnyj-konkurs-po-interernomu-dizajnu-zelenyj-dom/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dyzayn
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs