Прайшла сустрэча студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта са старшынёй профільнай камісіі Савета Рэспублікі Міхаілам РУСЫМ.
Так, будучыя аграрыі цікавіліся ў старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні перспектывамі развіцця сельскай гаспадаркі ў нашай рэспубліцы, пытаннямі маладзёжнай палітыкі, сітуацыяй у краіне і іншымі.
Падчас дыялогу сенатар агучыў сваё бачанне тэматыкі ўдасканалення заканадаўства ў кірунку мэтавай падрыхтоўкі студэнтаў, планамі на будучае, а таксама адказаў на пытанні аўдыторыі, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
— Такія сустрэчы будуць працягнуты. Нам важна ведаць, аб чым думае цяперашняе пакаленне, якім яно бачыць будучае Беларусі, — падкрэсліў Міхаіл Русы.
Прэв’ю: yandex.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-rusy
[4] https://zviazda.by/be/tags/studenty
[5] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod
[6] https://zviazda.by/be/tags/dyyalogavyya-plyacouki