Незвычайны навагодні праект падрыхтавала адна з найстарэйшых устаноў культуры Беларусі — палац культуры «Беліцкі», што ў Гомелі. Галоўная ідэя праекта — стварэнне навагодняга настрою для кожнай сям’і без рызыкі для здароўя, гаворыцца на старонцы ў сацыяльнай сетцы [1] ўстановы культуры.
— У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй сустрэча дзяцей з навагоднімі персанажамі значна ўскладнілася. Мы ж прапануем інавацыйны і ўнікальны фармат навагодняй індустрыі. Дзед Мароз і Снягурка ў зручны час звяжуцца па відэасувязі Viber / Telegram / Skype і ў рэжыме рэальнага часу будуць забаўляць дзетак, павіншуюць з надыходзячым святам, а таксама правядуць сапраўдны навагодні квэст на бяспечнай адлегласці, — удакладнілі арганізатары праекта.
Прэв’ю: 360tv.ru
Спасылкі
[1] http://Фота: vk.com/dkbelickiy
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel