Сучасныя кітайцы кажуць, што самае страшнае для людзей, не адсутнасць грошай, а разраджаны мабільнік. Што рабіць, калі ў вашага тэлефона нечакана села зарадка? Ёсць выйсце — на вуліцы Цзянхань ва Ухані з’явіліся новыя вулічныя ліхтары ...з функцыяй бесправадной зарадкі для мабільнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў Будаўнічым бюро горада Ухань, на дадзенай вуліцы размешчана амаль 60 вулічных ліхтароў новага тыпу, якія падтрымліваюць хуткую бесправадную зарадку для тэлефона і могуць за 15-20 хвілін зарадзіць акумулятар тэлефона да 70-80%. У кожнага вулічнага ліхтара маецца два месцы для зарадкі.
Акрамя таго, ліхтары маюць і іншыя функцыі, напрыклад, кантроль за патокам людзей, выклік паліцыі і гэтак далей. Многія карыстальнікі інтэрнэту пахвалілі гэтую ідэю і выказалі надзею, што іх можна будзе ўбачыць таксама і ў іншых гарадах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya