Сёння пасля цяжкай і працяглай хваробы на 84-м годзе жыцця памерла вялікая актрыса, легенда беларускага тэатра — народная артыстка Бэла Масумян паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. М.Горкага.
Час і месца развітання паведамяць пазней.
Бэла Масумян нарадзілася 15 верасня 1937 года ў Паўлаградзе (Днепрапятроўская вобласць Украіны). У 1961 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно». У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М.Горкага працавала з чэрвеня 1961 года. Бэла Масумян удастоена ганаровых званняў «Заслужаная артыстка БССР» і «Народная артыстка Беларусі», медаля Францыска Скарыны за заслугі ў галіне культуры, прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Хрустальная Паўлінка», медаля Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва», спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Фота: БЕЛТА
https://nn.by/?c=ar&i=264931 [2]
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/umerla-legenda-belorusskogo-teatra-bella-masumjan-419226-2020/
[2] https://nn.by/?c=ar&i=264931
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/aktrysa
[5] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[6] https://zviazda.by/be/tags/bela-masumyan