Чаму на І паўгоддзе 2021 года трэба выпісаць літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць»
Аргументы першага парадку
Ад самага заснавання ў 1953 годзе па ініцыятыве П.М.Машэрава часопіс «Маладосць» суправаджалі вядомыя літаратурныя імёны. З вітальным словам да чытачоў у першым нумары звяртаўся Якуб Колас. Часопісам кіравалі такія волаты беларускай літаратуры, як Пімен Панчанка, Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін, у ім працавалі Янка Сіпакоў, Міхась Стральцоў, Янка Брыль, Мікола Аўрамчык. Са старонак менавіта гэтага часопіса сягнулі ў свет «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» Івана Чыгрынава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і іншыя творы Уладзіміра Караткевіча, «Жураўліны крык», «Яго батальён», «Дажыць да світання» і шматлікія іншыя праслаўленыя творы Васіля Быкава, які быў і членам рэдакцыйнай калегіі выдання.
Аргументы другога парадку
Як і ў ранейшыя гады, часопіс «Маладосць» з’яўляецца аўтарытэтным выданнем для маладых літаратараў, аб’ядноўвае на сваіх старонках таленавітых паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, літкрытыкаў і перакладчыкаў. Даючы ім першыя крокі ў літаратуру, рэдакцыя выдання адначасова стварае высокамастацкае, высокаінтэлектуальнае і высокадухоўнае чытанне для маладых людзей, незалежна ад роду іх заняткаў.
Аргументы трэцяга парадку
Рэдакцыя часопіса адкрыта да любых форм супрацоўніцтва — аўтарытэтных літаратурных сустрэч, пазнавальных і захапляльных мерапрыемстваў, узаемнага рэкламавання праектаў, судзейства літконкурсаў, куратарства літаб’яднанняў.
Жалезныя аргументы
Часопіс «Маладосць» вылучаецца бездакорным дызайнам, пазітыўным іміджам і асаблівым клопатам пра чытача, якому прапануюцца не толькі папяровыя старонкі: выданне прадстаўлена ў сацыяльных сетках, мае свой YouTube-канал і актыўную інтэрнет-старонку на сайце Выдавецкага дома «Звязда».
Як падпісацца
Падпісацца [1] на часопіс можна як у папяровай версіі (праз УП «Белсаюздрук» [2], «Інтэрнэт-падпіску» праз РУП «Белпошта» [3], АРІП [4]), так і ў PDF [5]-версіі [5] .
Важна! Кошт падпіскі на PDF на 2021 год зніжаны: нумар будзе каштаваць 3 рублі.
Індэксы і кошты падпіскі
(у тым ліку льготныя — для настаўнікаў і ўстаноў адукацыі і культуры) на 6 месяцаў:
74957 падпіска на PDF-версію — 18, 00 руб.
74957 для індывідуальных падпісчыкаў — 41,46 руб.
00592 для настаўнікаў — 28,86 руб.
749572 для ведамасных падпісчыкаў — 133,80 руб
00731 ведамасная падпіска для ўстаноў міністэрстваў адукацыі і культуры — 106,20 руб.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/subscription
[2] http://souzpechat.by/subscrube
[3] http://rev1.belpost.by:8080/BelPost/cs?ctxID=cid%3DVisitorSearchWorkflow%2Ccn%3Dcatalogue
[4] http://www.belpressa.by/Subscription/Subscribe/B141F491-E3F4-4D0E-B1BC-9F25BB347B45
[5] https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E