Цікавы дакумент апублікаваў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. Гэта рашэнне Брэсцкага гарсавета аб правядзенні навагодняга кірмашу ў першы пасляваенны год.
Рашэннем прадугледжана арганізаваць святочны гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі ў перыяд з 27 снежня да 2 студзеня. Загадчыку гарадскога гандлёвага аддзела Шчапакіну прадпісвалася пусціць у продаж усе прамысловыя і харчовыя тавары, якія былі на складах «звыш фондаў». А дырэктару рынка т. Касусе давалі ўсяго тры дні на тое, каб адрамантаваць і прывесці ў парадак гандлёвыя сталы. Начальніку ж абласной міліцыі належала «павялічыць міліцэйскі нагляд» на рынках, каб забяспечыць парадак.
Яшчэ гарадскі Савет запатрабаваў палепшыць гандлёвае перадсвяточнае абслугоўваннне ва ўсіх гандлёвых пунктах горада.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв’ю: gornovosti.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/navagodni-kirmash