Колькасць пацыентаў з каранавірусам расце, але рэзерв ложкаў ёсць, паведаміў [3] намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў эфіры праграмы «Зразумелая палітыка» на тэлеканале «Беларусь 1».
«Сітуацыя складаная, але кантралюемая. Мы адзначаем падчас так званай другой хвалі больш актыўны прырост, чым гэта было ў часы першай хвалі. Таму прымаюцца ўсе меры прафілактычнага характару, меры па аказанні меддапамогі насельніцтву, якое сутыкнулася з гэтай праблемай», — цытуе [4] галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача БЕЛТА.
Разам з тым, паводле яго слоў, у краіне дастаткова ложкаў для аказання меддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. Ложкі ў стацыянарах перапрафілююцца пад патрэбу. «І калі спатрэбіцца, перапрафіляванне будзе праводзіцца і далей. Рэзерв ёсць. Ахова здароўя спраўляецца з задачай па аказанні меддапамогі», — адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.
Кандыдат медыцынскіх навук загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч дадаў, што эпідсітуацыя зараз складаная па ўсёй краіне. І калі ў вясновую хвалю захворванне нарастала з поўначы на поўдзень, то ў гэты момант «гарыць» уся рэспубліка. Гэта стварае пэўнае напружанне, таму што магчымасці перакідання рэсурсаў паміж рэгіёнамі досыць абмежаваныя.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://www.tvr.by/videogallery/informatsionno-analiticheskie/ponyatnaya-politika/ponyatnaya-politika-vypusk-43-kovid-pandemiya-vtoraya-volna/
[4] https://www.belta.by/society/view/kolichestvo-patsientov-s-covid-19-rastet-no-koek-dlja-okazanija-medpomoschi-dostatochno-tarasenko-420506-2020/
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus