Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Яго галоўнымі ўдзельнікамі сталі навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і выхаванкі студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст» і эстраднай тэатра-студыі «Вясёлка» магілёўскага Абласнога цэнтра творчасці, паведамляе сайт [4] Магілёўскага аблвыканкама.
Свята прайшло ў традыцыі старадаўніх баляў XVIII стагоддзя, калі маладыя людзі апрануты ў строгія ваенныя мундзіры, а дзяўчыны ў прыгожыя бальныя сукенкі. Ёлка, танцы, гульні, усмешкі — у залі панавала па-сапраўднаму навагодняя святочная атмасфера. Дзяўчатам можна было смела пазайздросціць. Іх партнёры ўражвалі не толькі сваім парадным адзеннем, але і ваеннай выпраўкай.
Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл ПАРТНОЙ у сваім віншаванні з надыходзячамі святамі падкрэсліў, як важна падтрымліваць сябе ў спартыўнай форме:
«У нашай краіне шмат чаго робіцца для развіцця фізкультуры і спорту, — адзначыў ён. — Гэта выяўляецца ў высокіх выніках на міжнароднай арэне. Спорт — самая эфектыўная дыпламатыя. А ўсё пачынаецца менавіта з развіцця масавага спорту».
Ад Міністэрства спорту і турызму кадэцкае вучылішча атрымала сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентара, а ад Беларускай федэрацыі футбола — камплект мячоў. З падарункамі на свята прыйшлі таксама начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова, старшыня Савета ветэранаў ОУС і УВ Магілёўскай вобласці Яўген Кавалёнак, начальнік упраўлення прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці Максім Касянкоў і іншыя.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта mogilev-region.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] http://mogilev-region.gov.by/photogallery/rozhdestvenskiy-kadetskiy-bal-v-mogileve-3
[5] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci
[6] https://zviazda.by/be/tags/magilyou