Летась аб’ём вытворчасці ў сферы спадарожнікавай навігацыі і паслуг пазіцыянавання ў Кітаі дасягнуў 345 млрд. юаняў (каля 52,8 млрд. долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У справаздачы аб будаўніцтве і развіцці навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы «Бэйдоу» (BDS), падрыхтаваным Кітайскай канцылярыяй па спадарожнікавай навігацыі (China Satellite Navigation Office), аб’ём вытворчасці ў гэтым сектары, як чакаецца, перавысіць 400 млрд. юаняў (61,1 млрд. долараў)па выніках гэтага года.
За апошнія 10 гадоў агульны аб’ём вытворчасці ў кітайскай сферы спадарожнікавай навігацыі і паслуг пазіцыянавання павялічваўся штогод у сярэднім больш чым на 20 працэнтаў. У краіне ўжо сфарміраваны поўны вытворчы ланцужок, звязаны са спадарожнікавай навігацыяй і паслугамі пазіцыянавання.
Кітай афіцыйна ўвёў у эксплуатацыю BDS 31 ліпеня, калі адкрыта новая сістэма BDS-3 для глабальных карыстальнікаў. Нароўні з паслугамі пазіцыянавання, навігацыі і сінхранізацыі па часе сістэма BDS-3 можа прадастаўляць розныя дадатковыя паслугі, такія як глабальная пошукава-выратавальная дапамога, перадача кароткіх паведамленняў і дакладнае пазіцыянаванне.
BDS прадастаўляе комплексныя паслугі для такіх сектараў, як транспарт, грамадская бяспека, дапамога ў выпадку стыхійных бедстваў, сельская гаспадарка, лясная гаспадарка і гарадское кіраванне.
Прэв’ю: aboutspacejornal.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya