Кітайскі вытворца вагонаў CRRC Qingdao Sifang выпусціў новы манарэйкавыя цягнік сядлаючага тыпу з праектнай максімальнай хуткасцю 100 кіламетраў у гадзіну, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ён працуе па тэхналогіі пастаяннага магніта. Монарэйкавы цягнік новага пакалення адрозніваецца высокай здольнасцю пераадольваць уздымы, вялікай пасажыраўмяшчальнасцю, нізкім узроўнем шуму, нізкім энергаспажываннем і выдатна адаптуецца да мясцовасці са складаным рэльефам, заявілі спецыялісты кампаніі CRRC Qingdao Sifang.
Цягнік з шасці вагонаў здольны транспартаваць да 1400 пасажыраў. У параўнанні з дзеючымі мадэлямі яму патрабуецца на 20 працэнтаў менш аб’ёму энергіі.
Кампанія CRRC Qingdao Sifang, якая базуецца ў горадзе Цындаа ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун, таксама працуе над стварэннем прататыпа цягніка на магнітнай падушцы з максімальнай праектнай хуткасцю 600 кіламетраў у гадзіну.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya