Напярэдадні Новага года, 30 снежня, у Мінскім раёне адначасова адкрыты чатыры дзіцячыя сады, паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама. Шчаслівымі ўладальнікамі новых устаноў сталі малыя жыхары Міханавічаў, Мачулішчаў, Сеніцы і Хацежына. Ва ўрачыстым адкрыцці дзіцячага садка ў Хацежына прыняў удзел кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын.
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што сёлета на Міншчыне з улікам гэтых расчынілі дзверы для малых наведвальнікаў 12 дашкольных устаноў. Шэсць з іх адкрылі менавіта ў Мінскім раёне. Гэта дазволіць зняць сацыяльную напружанасць, паколькі тут адчуваўся недахоп месцаў у дзіцячых садах. «Вялікі крок у гэтай справе зроблены дзякуючы дапамозе кіраўніка дзяржавы. Будзем рухацца наперад, бо такія ўстановы мы будуем для будучыні краіны», — канстатаваў губернатар.
Па словах Аляксандра Турчына ў наступным годзе ў цэнтральным рэгіёне плануюць пабудаваць чатыры школы і яшчэ некалькі дзіцячых садкоў.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Фота прэс-службы Мінгарвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-sad
[5] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon