Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця апублікавала найноўшы даклад пра перспектывы развіцця сусветнай эканомікі. У ім адзначаецца, што Кітай па-ранейшаму з’яўляецца адзінай эканомікай у гэтым годзе са станоўчым ростам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Чакаецца, што да канца наступнага года глабальная эканоміка адновіцца да перадэпідемічнага ўзроўню. Мяркуецца, што налета ўклад КНР у рост сусветнай эканомікі перавысіць 1/3. Згодна з дакладам, пад уплывам эпідэміі новага тыпу каранавіруса сёлета аб’ём сусветнай эканомікі скароціцца на 4.2%, гэты прагноз лепш дадзеных, якія былі апублікаваныя ў чэрвені і верасні гэтага года.
У дакладзе таксама адзначаецца, што прымяненне вакцыны і імклівае аднаўленне кітайскай эканомікі будуць садзейнічаць узмацненню рынкавай упэўненасці і ўздыму сусветнай эканомікі. У наступныя два гады сярэдні рост глабальнай эканомікі будзе знаходзіцца ў межах 4%. Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця заклікае ўрады розных краін свету прымаць актыўныя палітычныя меры для таго, каб групы людзей, якія больш за ўсё пацярпелі ад эпідэміі, атрымалі неабходную падтрымку.
Прэв’ю: rambler.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya