У мінулым месяцы ў Кітаі прадоўжыўся рост продажаў пасажырскіх аўтамабіляў дзякуючы таму, што аднаўленне эканомікі і экспартнага рынку адбываецца хутчэй, чым чакалася, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Па дадзеных Кітайскай асацыяцыі пасажырскіх аўтамабіляў, у мінулым месяцы рознічныя продажы пасажырскіх аўто ў Кітаі, у тым ліку седанаў, спартыўных аўтамабіляў, мінівэнаў і шматмэтавых аўтамабіляў, выраслі на 8 працэнтаў у гадавым выражэнні і дасягнулі 2,08 млн машын.
Аптовы аб’ём продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) у лістападзе вырас больш чым у два разы ў параўнанні з такім жа часам летась і склаў 180 тысяч адзінак.
Як заявілі ў асацыяцыі, чакаецца, што з улікам маштабнага росту попыту, звязанага са святам Вясны, і паступовым аднаўленнем попыту на замежных рынках, у наступным годзе ў Кітаі будзе адзначаны стабільны рост аб’ёмаў продажаў легкавых аўто.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya