Памол кававых зерняў, тэмпероўка молатай кавы, экстракцыя напою -барыста па-майстэрску падаюць кліентам кубкі з толькі што прыгатаваным духмяным напоям. Але робяць яны гэта не зусім звычайна — не кажучы ні слова, выкарыстоўваючы для зносін з наведвальнікамі толькі мову жэстаў і клавіятуру мабільных тэлефонаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
На вуліцы Бэйсінь, што ў раёне Сіньчэн горада Сіань (правінцыя Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай) знаходзіцца «нямая кавярня», дзе працуюць чатыры барыста, трое з якіх (апроч гаспадара) маюць парушэнні слыху. Установа размешчана недалёка ад некалькіх школ, і падчас абедзеннага перапынку, а таксама пасля заняткаў сюды наведваецца мноства школьнікаў з бацькамі, каб адпачыць або пачытаць кнігу.
Гэтая маленькая кавярня дала людзям з абмежаванымі магчымасцямі шанц набыць новыя навыкі, дапамагла ім адаптавацца ў грамадстве.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya