Кітаянка Янань з правінцыі Хунань, якая слаба бачыць, выклікала цікавасць у карыстальнікаў інтэрнэту, таму што яна самастойна паступіла ў брытанскі вну ў магістратуру, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Янань здала экзамен IELTS, а летась яна атрымала паведамленне аб залічэнні ад англійскага вну University of Bristol па спецыяльнасці даследаванні інваліднасці. Дзяўчына пераадольвае шматлікія цяжкасцямі ў працэсе вучобы, аднак з дапамогай інфармацыйных тэхналогій для слабавідушчых яна можа атрымаць патрэбныя матэрыялы праз тэлефон або камп’ютар.
Яна хоча дапамагчы і іншым інвалідам сваімі ведамі. Намеснік старшыні кітайскай асацыяцыі слабавідушчых Хэ Чуань адзначыў, што па меры развіцця інфармацыйных тэхналогій жыццё людзей са слабым зрокам у будучыні будзе мяняцца ў лепшы бок.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya