На прыродаахощнай базе ў запаведніку Кукушылі, што ў правінцыі Цынхай ў Паўночна-Заходняй Кітаі, бесклапотна жывуць восем дзіцянятаў тыбецкіх антылоп, выратаваных супрацоўнікамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
За імі старанна даглядаюць работнікі базы, кожны дзень жывёлам даюць малако. Тыбецкія антылопы знаходзяцца ў Кітаі пад дзяржаўнай аховай, цяпер колькасць у Кукушылі перавысіла 70 тысяч. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы мерам, прынятым для паляпшэння асяроддзя пражывання і забароны на незаконнае паляванне.
Стала вядома, што на базе таксама вядомай як «дзіцячы садок» для тыбецкіх антылоп, штогод ратуюць і даглядаюць больш за 10 дзіцянятаў гэтых прыгожых грацыёзных жывёл. Пасля таго, як тыбецкім антылопам спаўняецца 6 месяцаў, супрацоўнікі станцыі пачынаюць рыхтаваць іх да вяртання ў дзікую прыроду.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya