У Паднябеснай мяркуюць прыцягнуць большую колькасць вучняў у прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, каб павялічыць колькасць студэнтаў на 2 млн. цягама 2020-2021 навучальнага года. Аб гэтым паведаміла міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У 2019 годзе колькасць вучняў у прафесійна-тэхнічных навучальных установах вырасла на 1,16 млн. чалавек, гэта адпавядае мэтаваму паказчыку ўрада — звыш 1 млн. чалавек за год, заявіў прадстаўнік міністэрства Чэнь Цзыцзі. Паводле яго слоў, студэнты, якія атрымліваюць вышэйшую прафесійную адукацыю, раней у асноўным складаліся з выпускнікоў школ і сярэдніх прафесійных вучэльняў, цяпер жа яны могуць пахваліцца разнастайнымі прафесійным ведамі, уключаючы дэмабілізаваных вайскоўцаў, скарочаны персанал і працоўных мігрантаў.
Для таго, каб забяспечыць якасную адукацыю, Мінадукаці ажыццяўляе шэраг мер, уключаючы ўстанаўленне мэтавых спецыяльнасцяў, адаптацыю навучальных праграм і прымяненне сістэм гнуткіх адзнак, дадаў афіцыйны прадстаўнік ведамства.
Прэв’ю: nastroy.net
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya